Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзьве душы пад адным парасонам

Дзьве душы пад адным парасонам.
Дзьве душы.
І няма болей слоў.
Памаўчым
аб харошым, вясёлым.
І маўчанне зазьзяе сьвятлом.

Дзьве душы па прасьпекце за рукі,
як багі маладыя, ідуць.
І ўсе фарбы ярчэюць і гукі.
Два сусьветы ў адзіным плывуць.

Дзьве душы пад адным парасонам.
Хоць бяры і пішы іх, паэт!..
Жнівень ім усьміхаецца сонна.
Дзьве душы – дасканалы дуэт.

Дзьве душы пад адным парасонам.
Дзьве душы.
І няма болей слоў.
Памаўчым
аб харошым, вясёлым.
І маўчанне суцешыць цяплом.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзьве душы пад адным парасонам - Валерыя Кустава