Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На гузікі зашпіленна старанна

На гузікі зашпілена старанна
ад побыта штодзеннага пакут,
ад мітусні ў чарзе за шыбай крамы,
і выгляд пакамячаны крыху-

Ен, як і ты, трывожны, ненаўмысны,
з грабеньчыкам у русых валасах,
падкрэсліўшы сумленна рэчаіснасць,
з авоські пазірае каўбаса,

Агорнута ў паперу шэрых будняў,-
няма тых шаляў, каб узважыць рух,
а час мінуў – ці хутка, ці марудна-
неспадзявана душу праглынуў.

Нібыта ўчора птушкай заручонай
з лагодай ты лятала праз натоўп,
вяселкаю спавітая – учора,
а сення ты кабета ў паліто.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На гузікі зашпіленна старанна - Таццяна Лех