Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МАРОЗНАЯ РАНіЦА



Полымя ў пячы гудзіць,
Дзед на зэдліку сядзіць.
Зложаны ў радок паленцы,
Зіма зноў не мае сэрца.

Блішчыць няпоўная луна,
Спіць пад снегам цішыня.
Прамерзлі дрэвы да каранеў,
Мароз цісне – будзь здароў.

Збялелі шыбы на акенцах,
Холад блукае па сенцах.
У хату просіцца, скрабецца,
Можа дзеду ўсё здаецца?

На ўсходзе чырвань плешча,
Цягне дым ракою вечнай.
Зоркі-шкодніцы пяюць:
“Дзеткі ў школку не ідуць!”



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш МАРОЗНАЯ РАНіЦА - Сяргей Брандт