Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шчэ жыў прадчуваннем прыгожага



Шчэ жыў прадчуваннем прыгожага,
Шчэ ружа-краса не цвіла,
А сны юнака растрывожыла
Паненка, што побач прайшла.
Мінулі часы. Ды блізкімі
Здаюцца – зарніцы й затонь,
Якія наіўных нас зблізілі,
Святла распаліўшы агонь.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шчэ жыў прадчуваннем прыгожага - Міхась Курыла