Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ІМАНЕНТНАСЦЬ МАЎЧАННЯ

Маўчанне золатам бывае не заўжды,
Ягоны водбліск нейкі алхімічны:
Ратуе ад знявагі і бяды,
І – аздабляе здраднікаў аблічча.

Паэтам часам трэба памаўчаць,
Бо нават птушкі не пяюць бясконца,
Не зелянее ўзімку сенажаць,
Не свеціць і не грэе ноччу сонца.

Калі ж навокал бессаромны гвалт
Ператварае ў быдла беларусаў,
А існаванне іх – турмы накшталт,
Маўчанне – выбар халуёў і трусаў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ІМАНЕНТНАСЦЬ МАЎЧАННЯ - Ірына Хадарэнка