Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вішні



Вішні
Поўнач, сцюжа, вясновыя святы…

Л. Геніюш
Поўнач, сцюжа, вясновыя святы,
Сны і слёзы па твары як соль.
Вішні дома стаяць як дзяўчаты,
Вішням белым вядомы той боль.
Снежаць беллю па траўні пялёсткі,
Быццам вэлюм з плячэй маладой,
Пранясе вецер Поўначы хвосткі
Вэлюм-цвет праз кардон і канвой.
І не трэба паэтцы пад ватнік
Цвет хаваць ці шукаць дзе катух.
Скуль даведацца можа той здраднік,
Дзе хаваюць не зломлены дух?!
Ціхай споведзю вернуцца вершы,
Як птушыныя зграі дамоў.
Мне сярод іх успомніцца першым-
Той, дзе цвет падаў з вішань далоў.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вішні - Іна Фралова