Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лужы

Лужы, боты, таямніца-
Вось заўжды ў дзяцінстве так…
Але дзе тая крыніца
Успамін жыццёвых смак…?

Яна ў думках, слове, марах
Закаханасьці, мабыць,
У знаёмых родных тварах,
У гісторыі – так быць…

Ва ўзнёсласьці, магчыма,
Калі ёсць яшчэ ў душы,
Захапіўшыся вачыма,
Шчыры ліст мне напішы…

Daіnі

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Лужы - Данута Нікіціна