Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Песенька Снегавічка

А вясна ўжо,
а вясна ўжо
ля парога.
Адляцелі
ў край паўночны
снегіры.
Значыць,
час і мне збірацца
ў шлях-дарогу
ды сказаць:
– Бывайце,
добрыя сябры!

Патыхае цеплынёю,
нібы з печкі.
Я ж цяпла
выносіць доўга
не магу.
З ручайкамі,
з ручайкамі
я да рэчкі,
а тады ўжо
і да мора
дабягу.

Без мяне,
сябры,
у летнюю спякоту
вы забудзеце пра лыжы,
пра каток.

Загарайце ж
ды купайцеся
ў ахвоту,
толькі помніце,
што ёсць
Сне-
га-
ві-
чок!

Я над морам
лёгкай хмаркай
абярнуся.
А як толькі
зноў аснежыцца прастор,
на бялюткім парашуце
апушчуся,
апушчуся
я да вас,
сябры,
на двор.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Песенька Снегавічка - Артур Вольскі