Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш КУРАПАТЫ

Памятай, злыдні
ня маюць сумлення.
У іх сэрцах лед і камень
Яны могуць дзяцей пакрыўдіць
Яны могуць “стрэліць” у маці.
Мы не можам чакаць волі
Мы не хочам рабамі жыць
Ланцугі на руках добра
Толькі тых,
хто прывык маніць
Мы не хочам чакаць волі
Мы не можам рабамі жыць
Трэба нам з прыродай у згодзе
Жыць тварыць і дзяцей расціць
Мы народжаны для шчасця
Мы прыйшлі у гэты свет для жыцця
Мы ідзем па зямлі братамі
У нашых сэрцах
Любоў, дабрата.
Мы усіх завем сябрамі
Чые рукі кветкі трымаюць
І калі мы сяброў сустракаем
Нашы твары усмешкамі ззяюць.
Гэй салдат, апусці аўтамат
А дубіну выкінь у балота
Нам не трэба вайна,
Нам не трэба хлусня
Бо прыносяць яны
Боль і гора.
Дзеці любяць гуляць
Дзеці любяць шукаць
І гукаць тату з мамай дадому
Нам не трэба вайна,
Нам не трэба хлусня
Дзецям нашым патрэбны
Сумленне і воля.
Жыве беларусь!

Верш КУРАПАТЫ - Аляксандр Страх