Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Галіны ліп па-над стрэхамі хат

Галіны ліп па-над стрэхамі хат,
І дождж ідзе, расносіць думкі ў бакі.
А з неба гром б’е з гармат,
І кулі-кроплі ляцяць, як ваўкі.

Шэра, цёмна, як без вакон
Усё нібыта згасла, у нізкі паклон.
Неба апусцілася –
Рукой дастаць…
Але няхай вісіць,
Ня буду чапаць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Галіны ліп па-над стрэхамі хат - Алесь Борскі