Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паэтаў шмат. І ўсе яны нямыя

* * *

Паэтаў шмат. І ўсе яны нямыя…
Не маючы магчымасці казаць
Свабоднай праўды словы незямныя,
Прадаўшы душы, мусяць патухаць
Забытымі, адмовіўшыся славу
І памяць берагчы дзеля таго,
Каб не баяцца, знішчыўшы дзяржаву,
Пра край свой думаць і народ яго.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Паэтаў шмат. І ўсе яны нямыя - Алег Нікулін