Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Страчаны свет

І ты адчуваеш у апошнім імгненні,
Што страціў надзею і страціў любоў,
Што страціў, нарэшце, сваё разуменне,
Што колер і вадкасць страціла кроў.

Усё разуменне ў апошнім імгненні
Пранізвае сэрца і душу тваю.
Ты радасць жадаў дараваць без сумнення,
Але страціў шчырасць і мудрасць сваю.

Настане імгненне, калі ўсё гэта
Патрэбным ня будзе на гэтай зямлі.
І ты будзеш лепшым з цэлага свету,
Але вельмі сумна, што будзеш адзін…


Верш Страчаны свет - Зміцер Белуш