Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Птушыная песня (Гукаперайманне)

Прэч, цень!
Будзе дзень!
Будзе дзень чараваць.
Згінь, сон!
Будзе сонца!
Будзе сонца цараваць.

Ціха-ціха… Ветрык спіць,
Буду я гняздзечка віць.
У крынічцы пад вярбічкай
Чыстую вадзічку піць.
Згінь, згінь, маркота, згінь!
Назаўжды зямлю пакінь!
Хай надыдзе для людзей
Дзень шчаслівы, дзіўны дзень!

Прэч, цень!
Прэч, цень!
Прывітанне, новы дзень!


Верш Птушыная песня (Гукаперайманне) - Жанна Левітан