Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сьнежань. Сьнежна… Сьнегіры

Сьнежань. Сьнежна… Сьнегіры…
Сані шпарка ймчацца.
Па узгорках ўздоўж ракі
Завіруха скача.
Зачаруе, замяце
Ў лясох, лугавінах,
Крупой сьнежнай сыпе ў твар,
Бачны шлях адзіны…


Верш Сьнежань. Сьнежна… Сьнегіры - Юрась Півуноў