Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш N

Скупое восеньскае сонца
Лістоту жоўту дрэў цалуе.
І клёны ськідваюць
Свой зоркавы дэсант.
Ізноў душа
Бязважкасьці жадае,
І на пяры Паэта –
Колер-амарант.

Я Вам пішу,
Што без каханьня сьвет нямілы,
Але і жаласьці, крый Божа,
Не прашу.
Калі галоўнае
Ня здолелі убачыць,
Што Вам мой верш? –
Нібы бяльмо ўваччу.

Калі прад Вечнасьцю стаіш –
Пустое адлятае,
А зерне ісьціны –
Крышталем на зямлі.
І хоць мяне Вы
Аніколі не любілі,
Ды я ўсё роўна
БЫЎ, КАХАЎ… Я ЖЫЎ!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш N - Юрась Півуноў