Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дажджлівае надвор’е

Дажджлівае надвор’е,
Кастрычніцкая слота.
Дождж-імжака, дождж-свавольнік
Ахінуў сабою горад,
Лісьце жоўтае каштанаў
На траве пажухлай мокне…
А здаецца – нібы сонца
Раськідала аскалёпкі.


Верш Дажджлівае надвор’е - Юрась Півуноў