Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У бабулі Паланеі

Даль паднімуць, сон развеюць.
Разбірай, лугі, касцоў! –
У бабулі Паланеі
Пяць асілкаў-малайцоў.

I ў спякоту, і ў завею
Кліча вуліца хлапцоў –
У бабулі Паланеі
Пяць асілкаў-малайцоў.

Віктар, Косця, Пеця, Дзіма,
Самы меншанькі – Назар.
…На пажоўклы фотаздымак
Пакацілася сляза.

А чаму – пытаць не смею.
Для бабулі свет не міл –

У бабулі Паланеі
Пяць сыноў і пяць магіл.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (4 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У бабулі Паланеі - Яўгенія Янішчыц