Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На далонях тваіх сляды ад алейнай фарбы

На далонях тваіх сляды ад алейнай фарбы,
Побач з імі сонечныя прамені.
Ты ніколі не адыходзіш ад мары,
Ты заўсёды трымаешся лепшай веры.
У вачах тваіх шэрых поўніцца мора,
У якім ціхім жалем стогнуць буйныя хвалі.
Твае вочы зведалі слова “гора”,
Ды й пачуццё гэта ад іх не схавалі.
Да душы тваёй кветкі бэзу
Робяць сцежку колера радасці.
Ты душы сваёй сцежку не крэмзай,
Не дай іншым усмешкі красці.
I калі ў паветры ты ўбачыш,
Як мары паволі лунаюць.
Ты адчуеш, што гэта шчасце:
Разумець, аб чым зоры спяваюць
I тады ў вачах сур’ёзных
Заблішчаць сонца прамені.
Абяцаю, ты знойдзеш словы,
Што вяртаюць людзям надзею.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На далонях тваіх сляды ад алейнай фарбы - Яўгенія Габец
«