Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Малох

Гэта не дождж са стрэх,
Гэта – людскія слёзы,
Гэта – вялікі грэх
Хмарамі між бярозаў.

Гэта крыві агонь,
Не бліскавіц свячэнне,
Гэта – цвікі ў далонь,
А не ў зямлю карэнне.

Гэта не лес стаіць
У павуціння кратах,
Гэта не ГЭС дыміць,
Гэта ўсё – пекла кратэр.

Гэта падпоўз да нас
Злосны Малох смяротна.
Чорнае былі час
Па-над зямлёй гаротнай…


Верш Малох - Янусь Малец