Верш Жаўрук
Колькi гадоў, колькi дзён, колькi часу
мне не вядома. Скажу, што даўно.
Але ўсiх папярэджу адразу –
можа iзноў паўтарыцца яно.
Як там у казках было? “Жылi – былi…”
Праўду сказаць, то жылi два браты.
Бацьку i мацi даўно схаранiлi,
але раслi без нiякай бяды.
У дзень працавалi ў полi ўдала,
ноччу асiлкавы бачылi сны.
Але аднойчы да iх завiтала
дзiўная птушка – прадвеснiк вясны.
Мабыць папаўся ў лапы да кошкi,
крыльца пашкодзiў той бедны жаўрук,
сеў каля ганка, падумаўшы трошкi,
ён падыйшоў аж да самых да рук.
Брат, што старэйшы, падняў недарэку:
“Што ты, малява, не можаш ляцець?”
“Возмем яго,”- кажа,- “глянем да лета,
можа паправiцца, будзе нам пець.”
Ды пасадзiў жаўрука на вакенца,
крошак насыпаў, паставiў вады:
“Трэба хоць трошкi табе адагрэцца,
бо без цяпла ні туды, нi сюды”.
Колькi прашло гэдак дзён – невядома.
Сiлы жаўрук той пацiху збiраў.
Крылы гаiлiся, знiкла i стома,
i ўжо зусiм маладзец акрыяў.
На прыканцы ўраджайнага лета
выняслi хлопцы на двор жаўрука.
“Можа спяеш, нам, жаўронак, за гэта?
толькi глядзi, не спаткай зноу кАта!”
Глянуў навокал жаўрук сарамлiва,
Пер’е пачысцiў, расправiў крыло,
потым нiбыта памарыў, ды дзiва-
сеў на шырокае брата плячо.
“Кыш, палятай!”, – засмяяўся малодшы
ды падштурхнуў жаўрука ў жывот.
Водзiць плячом i рагоча старэйшы,
ну а жаўрук i не хоча ў палёт.
Перабiрае пацiху на лапках,
то ў валасы, то на плечы назад.
“Дзiва дык дзiва, то толькi ў казках,
выбраў цябе, а не поле цi сад!”
Смех тут ды смех, але трэба на працу.
У полi браты – разам з iмi жаўрук,
то ў баразне апынецца, то скача,
але далёка не ходзiць ад рук.
То падляцiць на стажочак саломы,
то выглядае на хлопцаў з травы.
Але нi кажа нi жалю, нi стомы,
усё каля iх – то туды, то сюды.
Скончана лета, халодная восень,
птушкi ў вырай зляцелi даўно.
Шэраю стала нябёсная просiнь,
першага снега ўпала святло.
Свята чакалi, гулянняў-калядаў.
Раптам аднойчы пачулi браты,
як жаўручок нешта цiха чырыкаў
седзячы каля замёрзшай вады.
Глянуў малодшы – а лёд прападае,
ну а вада – нiбы ў летку ручай,
водарам траў усё вакол напаўняе,
нiбы i хата – не хата, а гай!
Дзiву даюцца браты:”Вось дык цуда!
Не жаўручок, а вясны чараўнiк!
Зможаш ты так для сялянскага люда?”
А жаўручок скок на печку i знiк.
“Эх, напужаў ты цудоўную птаху”-
кажа старэйшы – “Цяпер не спяе”.
“Як не спяе? Ну i даў, ты, брат, маху,
возьмем з сабою на свята яе.”
Гулi вакол, i вяселле, i песнi,
смех, карагоды пускаюцца ў пляс.
“Ну i навошта, жаўрук, мы прынеслi
песню тваю? Ёй патрэбен свой час”.
Засумавалi браты i жаўрук разам з iмi
што не патрэбна зiмою вясна.
Але аднойчы марозам зiмовым
чутка нядобрая ў хату дайшла.
Кажа суседка – хварэе дачушка,
дыхаць не можа i лёд у вачах.
Плача матуля слязмi ў падушку,
ды i на сэрцы i жудась i страх.
Не згаварыушысь браты паднялiся
ды паняслi жаўрука да малой.
“Хай ен спяе, ты, матуля, малiся,
можа ён вылячышь холад вясной”
Доўга жаўрук щабятаў каля хворай,
пахла вясною i кветкамi ў хаце.
“Ты не хварэй, мая дзетанька, болей”-
цiха шаптала дачушачцы мацi.
Раптам i вочы дзяўчынка адкрыла:
“Мама, вясна, мне так цёпла, прыемна!”
Дзiўная птушка яе падлячыла
i не была тая песня дарэмнай.
Колькi гадоў, колькi дзён, колькi часу
з тое пары ўжо прайшло не вядома.
Але ў весну мы чуем адразу
тую цудоўную песню ля дома.