Верш БАЛАДА ВАЛЯНЦІНЫ КОЎТУН
(6.04.1946-30.04.2011)
На зломе вясновай маланкі
Твая адляцела душа…
І сонца ўзыйшло новым ранкам,
І ўспырхнулі птушкі з крыжа,
І ўсё, як было тут заўсёды,
Пайшло, пацякло, паплыло
У вечнасці мутныя воды,
Дзе ёсць Беларусі святло,
Дзе ёсць Ефрасіння і Цётка,
Якімі штодня ты жыла,
І ў кнігах, нібы ў белых лодках,
Ты з імі ад сэрца плыла
Да сэрца, якое не здрадзіць
Ні Богу, ні людзям, ні снам.
Калі мову родную страцім,–
Як мове, прапасці і нам.
І ты паўтарала штохвілі,
Нібыта малітву, заклён,
Каб мы родны край наш любілі,
Любоўю ўратуецца ён
Ад здрады, ад гвалту, ад хама,
Што ў кожным смяротным жыве.
Была Беларусь тваім Храмам
І будзе, не знікне ў жарстве,
Бо ёсць Ефрасіння і Цётка,
Бо ёсць беларусы, і ты,
І кнігі твае, што, як лодкі,
Нясуць нас усіх праз гады…
2.06.2011
Ещё вершы:
- БАЛАДА ЛЕСІ БЕЛАРУСКІ (1920-1948) Ты ўсё стрывала, і ты ўсё змагла, Прайшла жыццё і ўпэўненна, і прама. Апекавала Ефрасіння Храмы, Ты ж душы, […]...
- БАЛАДА ЯНКІ СІПАКОВА (15.01.1936-10.03.2011) Усе мы з хат… Я. Сіпакоў “Хто мы такія?”- на гэта пытанне Ты нам пакінуў у кнігах адказ: “Мы […]...
- БАЛАДА ВАЛЕРЫ МАСЛЮКА (30.03.1953-26.08.2001) На сцэне пустой зноў рыпяць палавіцы, Як сосны старыя начамі рыпяць Па-над інсургентам, якому не спіцца, Якому нічога няма […]...
- БАЛАДА АДАМА ПУСЛОЎСКАГА (1842(?)-26.06.1863) На белых травах кроў і кветкі на крыві, І ты па іх, палонны, на растрэл ідзеш, І спадзявання ўжо […]...
- ЯКІЯ КРЫЎДЫ? Мяне не пакрыўдзіць той, хто перастаў для мяне існаваць (Э. Марыя-Рэмарк) Мне думкі радасна снаваць, Што не любілі вы, што […]...
- БАЛАДА АНАТОЛЯ БЕЛАГА (10.12.1939-14.11.2011) …У Доме рыпяць палавіцы, Бы ў Храме вялікім, старым, Які ты стварыў не ў сталіцы, Які для Айчыны стварыў. […]...
- БАЛАДА АНТОНА СОКАЛ-КУТЫЛОЎСКАГА (7.02.1892-7.03.1983) Ты сёння паўстанец, а заўтра-святар, А потым ізноўку-вайна і астрог. У Слуцку апальвае хмары пажар І попел, як снег, […]...
- БАЛАДА КАСТУСЯ АКУЛЫ (16.11.1925– 29.01. 2008) Далёка Радзіма, як зорка Венера, Якая заўсёды ўначы прад вачыма Была, і ў душы не цямнілася вера, […]...
- БАЛАДА ЯНІНЫ КАХАНОЎСКАЙ (26.11.1909-16.07.2005) Па Манхэтане гоніць лістоту Вецер сумны, як сумная ты. І не любіш сваю ты самоту, І будуеш з лістоты […]...
- БАЛАДА МІХАЛА КАЗІМІРА РАДЗІВІЛА (РЫБАНЬКІ) (13.06.1702-15.05.1762) У Княстве вялікім вялікія людзі І ты сярод іх з беларускай душой Вялікі і ў свята святое, і […]...
- БАЛАДА МІКАЛАЯ РАДЗІВІЛА (ЧОРНАГА) (4.02.1515-28/29.05.1565) Вялікае княства заўсёды з табой Ці едзеш на бітву, ці стомлены спіш. Жыве ў тваім сэрцы шляхетны Нясвіж Напоўнены […]...
- БАЛАДА ФРАНЦІШКА АЛЯХНОВІЧА (9.03.1883–3.03.1944) У Вільні ёсць твая магіла, Але-у ёй цябе няма. Айчына, дзе дзіця згубіла?.. …Зноў вінаватая зіма, Вайны пажар і […]...
- БАЛАДА АЛЕСЯ ЕМЕЛЬЯНАВА (20.03.1952-6.10.2005) У пачцы цыгарэты, як патроны, Якімі забіваеш сам сябе, Бо немагчыма жыць і быць штодзённа Спакойным у краіне, дзе […]...
- НА МОВЕ АРФЫ ГАВАРЫЦЬ На мове арфы гаварыць Не кожны, мабыць, можа. Але калi душа балiць, На мове арфы гаварыць – Дапамагае Божа. На […]...
- БАЛАДА ЗМІТРАКА АСТАПЕНКІ (27.11.1910- 1944(?)) За мову беларускую-турма, Без мовы роднай чалавек-слабы. Нібы агонь, сібірская зіма Выпальвае ў людзях таўро “Рабы”. А ты-не […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ЦЯПІНСКАГА (1530-я-1599 або 1600) Евангелле на мове роднай у руках Трымаеш, як цагліну, што ў падмурак ляжа Айчыны Храма, што не […]...
- Цётка Скрыпка грае – сэрца замірае I лучынка свечкаю гарыць… Гэта гранне чуюць ва ўсім краі, Гэта свечка – зоркаю ўгары. […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ ЧАРОТА (7.11.1896–29.10.1937) На турэмнай сцяне ты прысягу рыфмуеш, А прысяга твая не патрэбна нікому. Табе хочацца жыць і ты ў думках […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ВІТКІ (16.05.1911-05.07.1996) Жыццё-не казка. Казка– як жыццё, І ў кожнай казцы Беларусь жыве, Самотная, як восенню лісцё, Як срэбра павуціны на […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА КОНАНА (23.04.1934-6.06.2011) Дон Кіхот з навагрудскай зямлі, Беларускай душы абаронца, Дзе ты сёння? Зноў прыйдзеш калі Ты да нас, бо самотна […]...
- БАЛАДА ІГНАТА ДВАРЧАНІНА (08.06.1895-08.12.1937) Пакуль ёсць школы-мова не загіне І родны край не згубіцца ў снягах, А будзе незалежнаю краінай, Дзе кожны ўспомніць […]...
- Свет мой – Беларусь мая! Мой свет, у якім заўжды жыву, Не супадае з іншым светам Яго, таемна, назаву Пакутнай думкаю паэта. Мой свет гучыць […]...
- Кароткасць – талента сястра Кароткасць – талента сястра, А прастата – напэўна, цётка. Таму – загад рабам пяра: “Пісаць і проста, і каротка! Не […]...
- БАЛАДА ЯДВiГiНА Ш Звычайна пешшу, не ў карэце, Хадзiў паэт, блукаў па свеце,- Адкрыццяў прагнула душа… i iх шукаў Ядвiгiн Ш. …Пасля Масквы […]...
- БАЛАДА АЛЕСЯ АСТАШОНКА (1.06.1954-6.09.2004) Учора-бяздоннае мора, Куды адплываем штохвілі. І нельга вярнуцца з Учора, Калі човен твой разбурылі, Спалілі ў самотнай далечы. Твой […]...
- БАЛАДА ФРАНЦІШКА САВІЧА (1815-1846) Першы снег, як чыстая папера, На якой напішацца крывёй Шкодны верш пра беглага жаўнера, Што далёка ад зямлі сваёй […]...
- БАЛАДА ЭЛІЗЫ АЖЭШКІ (06.06.1841-1910) Магілы паўстанцаў травой заплываюць І Нёман не спіць між сівых берагоў, Дзе сумныя людзі тутэйшага краю У сэрцах хаваюць […]...
- БАЛАДА ВАЦЛАВА ЛАСТОЎСКАГА (8.11.1883–23.01.1938) Дзень адыдзе ў небыццё Па чырвоных кветках смерці. Верыць жа табе ў жыццё І казаць народу: “Верце!” І на […]...
- БАЛАДА АНАТОЛЯ АНІКЕЙЧЫКА (11.07.1932-3.02.1989) У камянях, у бронзе, у граніце Ты пакідаеш цеплыню душы, Як летам неба васількамі ў жыце Пасеена, дзе быць […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ЛЁСІКА (6.11.1883–1.04.1940) Нявольны зноў. Няма ў цябе краіны, Бо з воляю краіну адабралі. І родны край– самотныя руіны, Што скрозь травой […]...
- БАЛАДА АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА (6.02.1914-4.02.1978) “Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.”- Складаўся верш і плакала твая душа, Бо бачыла, як наша мова дагарае На ўсходзе […]...
- БАЛАДА ПАЎЛЮКА БАГРЫМА (2.11.1812–1891) У Багрыма ціха ў хаце, Ды не стаў з нудоты зверам, Бо ёсць вершы, бо ёсць вера У Айчыну, […]...
- БАЛАДА АДАМА МІЦКЕВІЧА (24.12.1798–26.11.1855) У Завоссі залатая восень, А халера ў залатым Стамбуле. І табе ўжо не прыйсці ў Завоссе– Смерць цябе, паэт, […]...
- БАЛАДА ФРАНЦІШКІ УРШУЛІ РАДЗІВІЛ (1705-1753) Жонка князя, паэтка, красуня, княгіня, Кіраўніца тэатра-і гэта ўсё ты. Прад камінам сядзіш і агонь, што ў каміне, Асвятляе […]...
- БАЛАДА ВІТАЛЯ СКАЛАБАНА (5.08.1947-20.08.2011) Ад Бога планіда – знаходзіць імёны і даты, Як цэглу старую, з якой будаваўся наш Храм, Які быў амаль […]...
- БАЛАДА МІХАЛА АНДРЫЁЛІ (14.11.1836–23.08.1893) …Уцёкшы з царскае турмы на волю, Жывеш спакойна ў Лондане й Парыжы. І цёплы снег, які ляціць з таполяў, […]...
- Цётка Піўнушка Цётка Піўнушка, цётка Піўнушка… Горкі падтэкст мае гэта мянушка. Бо Вольга Васільеўна адгаравала. Гарэлкі ж ніколі ўсмак не каштавала. Піла […]...
- БАЛАДА АЛЕГА ЛОЙКІ (1.05.1931-19.11.2008) На Слонім выпаў снег, нібыта попел белы Ад тых мастоў, якімі не вярнуцца ў свет Табе ўжо болей, у […]...
- БАЛАДА ГЕНАДЗЯ КІСЯЛЁВА (19.03.1931-14.11.2008) Яшчэ не выпаў снег на шэрыя палі, А твой касцёр прыціх, каля якога мы Ніколі не баяліся вятроў зімы, […]...
- БАЛАДА БАЛЯСЛАВА КАЛЫШКІ (7.08.1837-9.06.1863) Як знак невінаватасці – парваная вяроўка, Але спакойна кат ізноў нацягвае пятлю. І сонца над прыціхлай Вільняй божаю кароўкай […]...