Верш БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА ГАЛУБКА
(15.05.1882-28.09.1937)
Вандроўны тэатр не па свеце вандруе,
А толькі з самотнай душы– да душы
І ў душах, нібыта ў палацах, начуе
І доўжыць свой шлях праз вятры і дажджы,
І ты спазнаеш усё роднае, наша,
І ў творах сваіх ты жывеш і жывуць
Тутэйшыя людзі, якіх лёс, як сажа
І светлы, як зоры, як шлях у царкву…
Вандроўны тэатр, нібы вольная птаха,
Што ў клетцы не можа ні жыць, ні спяваць.
І душы, як келіх атрутаю, страхам
Цябе не прымусіць ніхто напаўняць,
Бо ты беларус, у якога дарога
З самотнай душы да самотнай душы,
Якая, як ты, нібы свечка, прад Богам,
А Бог у нябёсах, а Бог на крыжы
І ў думках, дзе ты застаешся і будзеш
З Вандроўным тэатрам і ў свята, і ў будзень
Зноў доўжыць свой шлях праз вятры і
дажджы,
Каб мы зразумелі: тутэйшыя людзі
І ў хаце любой і ў любым у двары
Гаспадары!
2.10.2007
Ещё вершы:
- БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ (29.09.1823–15.09.1862) Там, дзе кветкі цвілі, сёння-пырнік, Сёння пырнік, а заўтра-крыжы. І тутэйшай зямлі сумны лірнік Думу думае-як тут жыць?- І […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА ЧАРНЯЎСКАГА (14.01.1916-22.12.2001) …І прыйшоў ён да нас, нібы слова жывое Апусцілася з неба на нашу зямлю, Дзе адвеку ў пашане сваё […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ БЫКАВА (19.06.1924-22.06.2003) Ён вярнуўся дамоў, каб памерці, Як спазнаныя словы сказаць, Што няма і не будзе нам смерці І нятрэба па […]...
- БАЛАДА ЯНА ЧАЧОТА (7.07.1796–11.08.1847) За вокнамі бібліятэкі Выходзіць світанне з дажджу. Зноў кнігі табе, нібы лекі Ад суму, што поўніць душу, Бо спевы […]...
- БАЛАДА АЛЬГЕРДА (1296-1377) …Залатая арда залатою не будзе І праз сінія Воды ардзе не прайсці, Бо тут наша зямля, бо тут нашыя […]...
- БАЛАДА ТАМАША ЗАНА (21.12.1796-19.07.1855) Прысніцца Вільня, нібы сонца ўзыдзе, І ты зноў прачынаешся ў слязах Не ад таго, што сумна ці ты ў […]...
- БАЛАДА РАМУАЛЬДА ТРАЎГУТА (16.01.1826–5.08.1864) Двухгаловы арол над Айчынаю кружыць І табе зразумела чаго хоча ён. На шляху у чужынцаў крывавыя ружы Зацвітуць, і […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ СЕЛЯШЧУКА (4.08.1947-25.09.1996) З прыгожай і роднай самотнай краіны Паехаць да мора і там-патануць… Праз дождж па дарогах, дзе плачуць рабіны, Самотныя […]...
- БАЛАДА ФЛАРЫЯНА ЖДАНОВІЧА (28.10.1884-22.10.1937) Выходзіш на сцэну, як на эшафот, І роднае слова, як зерне ў раллю, Ты сееш у сэрцы, каб заўтра […]...
- БАЛАДА ЭЛІЗЫ АЖЭШКІ (06.06.1841-1910) Магілы паўстанцаў травой заплываюць І Нёман не спіць між сівых берагоў, Дзе сумныя людзі тутэйшага краю У сэрцах хаваюць […]...
- БУСЕЛ Спадзяюся – жыць на Беларусi… Мо таму, што ўвесь мой род тут жыў. Тут над светлым храмам Плаўна кружыць бусел, […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ ТРУХАНА (18.08.1947-20.03.1999) На сцэну выйсці і на ёй застацца, Як застаюцца зоры над зямлёй, Каб разам з намі плакаць і смяяцца, […]...
- БАЛАДА ЯНКІ СІПАКОВА (15.01.1936-10.03.2011) Усе мы з хат… Я. Сіпакоў “Хто мы такія?”- на гэта пытанне Ты нам пакінуў у кнігах адказ: “Мы […]...
- БАЛАДА НІНЫ МАЦЯШ (20.09.1943-19.12.2008) Хавацца ад людзей – не для паэта, Якому родны край – зусім не рай, Якога і не будзе – […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ ЕРМАЛОВІЧА (29.04.1921-5.03.2000) Ён праз туман, нібыта праз стагоддзі, І праз стагоддзі, нібы праз туман, Ідзе няспешна, як па тонкім лёдзе, Па […]...
- БАЛАДА ЯКАВА НАРКЕВІЧА-ЁДКІ (8.01.1848-19. 02.1905) На рэштках маёнтка лаза і асіны. Але не схавалі яны ад людзей Шляхетнасць і веліч, якія ў Айчыны […]...
- БАЛАДА САЛАМОНА РЫСІНСКАГА (1560 (?)-13.11. 1625) Ты ў князёў Радзівілаў прыдворны паэт. Ты не рыфмы рыфмуеш, ствараеш свой свет, У якім беларус мае […]...
- БАЛАДА ЛАРЫСЫ ЗАСІМОВІЧ (1967–1992) Згараюць дні пражытыя і ночы… Згараюць фарбы ў незямным агні… І неба ў хмарах, як у дыме плошча, Дзе […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА (26.11.1930-25.07.1984) Ён паехаў на Прыпяць памерці. Там у чоўне, як ліст у канверце, Што напісаны Богам для Бога, Ён па […]...
- БАЛАДА ТАДЭВУША КАСЦЮШКІ (12.02.1746-15.10.1817) “Амерыка, бывай! Вяртаюся дахаты!”- Твой голас, нібы чайка белая, ляціць Над пенай хваль, што нібы дым вайны кудлаты Віруе […]...
- Балада дабрыні Расла нічыя сярод поля шырокага дзічка старая ўдавой адзінокаю. Вятры яе рукі круцілі, ламалі. У слоту дажджы, нібы пугі, хвасталі. […]...
- БАЛАДА МІХАЛА КАЗІМІРА РАДЗІВІЛА (РЫБАНЬКІ) (13.06.1702-15.05.1762) У Княстве вялікім вялікія людзі І ты сярод іх з беларускай душой Вялікі і ў свята святое, і […]...
- БАЛАДА ПЯТРА КРАЧЭЎСКАГА (7.08.1879 – 8.03.1928) Прага. Альшанскія могілкі. Светла Сцежка вядзе праз гады і праз лета Зноў да цябе, быццам бы да […]...
- БАЛАДА ВІКТАРА ВАЛЬТАРА (28.07.1902 – 17.04.1931) Пад Сатурнам нараджаюцца паэты І ў нябыт сыходзяць, як вада ў пясок. Ты, гаротны, добра ведаеш пра […]...
- БАЛАДА ЭДВАРДА ВАЙНІЛОВІЧА (13.10.1847-16.06.1928) Не прышэлец з Усходу ні з Захаду ён, А з тутэйшага люду, які гонар мае, Над якім неба светлага […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦІНА ТЫШКЕВІЧА (17.02.1806-13.07.1868) У чаўне, як Ной, па Віліі плывеш І збіраеш Беларусь, каб не знікала Беларусь у пыле і ў палын-траве, […]...
- БАЛАДА ЭМЕРЫКА ЧАПСКАГА (5.11.1828-23.12.1896(4.01.1897)) Ля возера ў парку няспешна ідзеш Па лісці счарнелым і па залатым. Ты вершаў не пішаш. Тут восень, як […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО (2.01.1893– 4.06.1986) Жыццё на чужыне, нібы– у палоне, Дзе ты прывыкаеш да сонца, якое Халодна-далёкае, як нежывое, У воблаках, нібы […]...
- БАЛАДА КАНДРАТА ШНІПА (1820-1916) …А ты-ляснік і лес-твой панскі дом, Зялёным перапоўнены святлом Шуміць і не дае спакою ўсім Ні чужакам-падпанкам, ні сваім, […]...
- БАЛАДА НАПАЛЕОНА ОРДЫ (11.02.1807–26.04.1883) Ніколі не позна вярнуцца з чужыны Да любае сэрцу самотнай Айчыны І стаць яе славай, якая з гадамі Вышэй […]...
- БАЛАДА СЫМОНА БУДНАГА (1530-13.01.1593) 1. …І ён у Вашаве, і ён у Парыжы Мог замкаў, маёнткаў сабе накупляць, Але ён друкарню будуе ў […]...
- БАЛАДА ЭМІЛІІ ПЛЯТЭР (13.11.1806–23.12.1831) Юная графіня, ты не хочаш танчыць, Спакушаць мужчынаў і ўцякаць ад іх, І не спаць начамі, зоркі ў небе […]...
- БАЛАДА ПАЎЛА ШПІЛЕЎСКАГА (31.10.1823-17.10.1861) Над Айчынай глыбокае неба, У якім наша сонца плыве Праз аблокаў халоднае срэбра, Праз малітвы, якія ў царкве Праспявалі […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ (15.07.1900-20.03.1976) Дваццаць сем гадоў, як груганоў, Чорна прашумелі праз душу. Словы на паперы, нібы кроў, Бы трава вясной пасля дажджу […]...
- БАЛАДА ВЯЧАСЛАВА АДАМЧЫКА (1.11.1933–7.08.2001) …А Бацькаўшчына родная, як кроў, Што праз бінты, як– межы, праступае, І пры чужых чужою не бывае Зямля, дзе […]...
- Аб роднай мове Шлях чорнай гадзюкаю, Пад калёсамі, Вёскі, праз мутнае шкло, Кастылі ля хат, Дзе вёдры з яблыкамі, Кастлявая – тутэйшая, А […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ ТКАЧОВА (10.03.1942-31.10.1992) Нішто не страчана і не забыта. Калі ёсць крона, ёсць і карані. Кальчуга воева кап’ём прабіта, І холад праз […]...
- Беларусь – галубка белая Беларусь – галубка белая. А над табой зноў груганы – Ад злосьці лютай захмялелыя, Ад чорнай ярасьці, маны – З […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНІІ ПФЛЯЎМБАЎМ (1.11.1908–13.01.1996) За мужам у Сібір… А для чаго? Ці трэба? Пытанні, нібы снег, ля сэрца растаюць. А над табою чорнае, […]...
- БАЛАДА ФЛЯРЫЯНА ДАНОЎСКАГА (1834-6.03.1903) У чаўне па Нарачы плывеш, Як па небе, у якім святло, Як вада, якой не ведаць меж, Ды не […]...