Верш БАЛАДА ПАЎЛЮКА БАГРЫМА
(2.11.1812–1891)
У Багрыма ціха ў хаце,
Ды не стаў з нудоты зверам,
Бо ёсць вершы, бо ёсць вера
У Айчыну, што не страціў.
Ёсць яшчэ жаданне волі.
Сам жывы-і дзякуй Богу.
А сябры ляжаць у полі
І не трэба ім нічога.
І не чуюць, як падпанкі
Размаўляюць бізунамі.
Беларусь жа паланянкай
Заліваецца слязамі.
Зноў падняць бы сцяг паўстанца,
Рукі, браце, чуюць сілу.
Чым без мовы заставацца,
Лепш цяпер сысці ў магілу.
Стаў ён песняю народнай,
І душа ўзляцела зоркай…
Мо цяпер які нягоднік
Схоча ачарніць гаворкай:
“Ну які з яго паэта?
Толькі верш адзін пакінуў”.
Не, няпраўда, людзі, гэта-
Верш і, як свой крыж, Айчыну.
25.08.1988
(1 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- БАЛАДА ПАЎЛЮКА ШУКАЙЛЫ (31.12.1904–14.04.1939) На Беларусі вада з крыві, палеткі з курганоў і крыжоў. Паўлюк Шукайла Ні надзейных сяброў, ні гасціннае хаты У […]...
- БАЛАДА ПАЎЛЮКА ТРУСА (6.05.1904-30.08.1929) “Падаюць сняжынкі-дыяменты-росы”, Падаюць бялюткі за тваім вакном. І бяжыць юнак па першым снезе босы Да труны з жытнёвым просценькім […]...
- БАЛАДА ПЁТРЫ СЕРГІЕВІЧА (10.07.1900-1.11.1984) Мастак-нявольнік вечнай прыгажосці, Якому аж да смерці без спачыну Не маляваць партрэты для кагосьці, А ратаваць славутую Айчыну Ад […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО (2.01.1893– 4.06.1986) Жыццё на чужыне, нібы– у палоне, Дзе ты прывыкаеш да сонца, якое Халодна-далёкае, як нежывое, У воблаках, нібы […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ САХАРЧУКА (10.07.1953-27.01.2003) Цябе няма, але ты ёсць – адсутны На час, які ўжо знаеш толькі ты. Цяпер ты пэўны: ісціна і […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА НЕЗАБЫТОЎСКАГА (2.10.1819-21.03.1849) Мары пра каханне, славу і свабоду Для цябе, як лекі, хвораму ў турме. І ты верыш: свечку нехта ў […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ ЧАРОТА (7.11.1896–29.10.1937) На турэмнай сцяне ты прысягу рыфмуеш, А прысяга твая не патрэбна нікому. Табе хочацца жыць і ты ў думках […]...
- БАЛАДА КАРУСЯ КАГАНЦА (10.02.1868 – 20.05.1918) За родную краіну, звычай і мову, за гонар груддзю ўставайце. К. Каганец …І турма на зямлі на […]...
- БАЛАДА СТЭФАНІІ СТАНЮТЫ (13.05.1905-6.11. 2000) Жыццё і сцэна, сцэна і жыццё З’ядналіся, як рэкі ў акіяне, У сэрцы, што праменіць пачуццём Любові да […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНІІ ЯНІШЧЫЦ (20.11.1948-25.11.1988) Жыццё кароткае, як ноч, што забівае, І вечнае, як верш, які з душы ўсплывае, Як з неба зорка, да […]...
- БАЛАДА СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ (5.05.1819-4.06.1872) Як ветразь, музыкай тваёй з аргана Напоўнены касцёл Святога Яна, І Вільня, як каўчэг, праз свет плыве Па золаце, […]...
- БАЛАДА ФРАНЦІШКА САВІЧА (1815-1846) Першы снег, як чыстая папера, На якой напішацца крывёй Шкодны верш пра беглага жаўнера, Што далёка ад зямлі сваёй […]...
- БАЛАДА АЛЕНЫ КІШ (1896-1949) У раўчуку вада халодная, як неба, З якога дождж ішоў, а заўтра пойдзе снег Бялюткі, сумны, нібы восеньскае срэбра, […]...
- БАЛАДА ЯСЬКІ ШНІПА (1866-1914) Як павуціна, чорныя акопы У мёртвым снезе пасярод Еўропы. І прад табой і за табой вайна, Нібы з агню […]...
- БАЛАДА ПАЭТА Памяцi П. i. Бiтэля Ён жыў прадчуваннем святла, Уласны меў погляд на свет, – Настаўнiк, святар i паэт… А доля […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦІНА ТЫШКЕВІЧА (17.02.1806-13.07.1868) У чаўне, як Ной, па Віліі плывеш І збіраеш Беларусь, каб не знікала Беларусь у пыле і ў палын-траве, […]...
- БАЛАДА ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ (9.08.1910-7.04.1983) Воля на чужыне, На Радзіме краты. Выбар– невялікі, Толькі выбар ёсць. Вецер сумна вые, Воўчы цень ля хаты У […]...
- БАЛАДА ФЛАРЫЯНА ЖДАНОВІЧА (28.10.1884-22.10.1937) Выходзіш на сцэну, як на эшафот, І роднае слова, як зерне ў раллю, Ты сееш у сэрцы, каб заўтра […]...
- БАЛАДА ГЕНАДЗЯ КІСЯЛЁВА (19.03.1931-14.11.2008) Яшчэ не выпаў снег на шэрыя палі, А твой касцёр прыціх, каля якога мы Ніколі не баяліся вятроў зімы, […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНІІ ПФЛЯЎМБАЎМ (1.11.1908–13.01.1996) За мужам у Сібір… А для чаго? Ці трэба? Пытанні, нібы снег, ля сэрца растаюць. А над табою чорнае, […]...
- БАЛАДА АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА (6.02.1914-4.02.1978) “Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.”- Складаўся верш і плакала твая душа, Бо бачыла, як наша мова дагарае На ўсходзе […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ЖЫЛКІ (27.05.1900-1.03.1933) “Не плач, не плач па сыну, маці…”- Твой першы верш і ўздых апошні. Ёсць Беларусь, а значыць шчасце Таксама […]...
- БАЛАДА ВАЛЯНЦІНЫ КОЎТУН (6.04.1946-30.04.2011) На зломе вясновай маланкі Твая адляцела душа… І сонца ўзыйшло новым ранкам, І ўспырхнулі птушкі з крыжа, І ўсё, […]...
- БАЛАДА МІХАЛА ЗАБЭЙДЫ-СУМІЦКАГА (14.06.1900-21.12.1981) Спяваючы ў Празе, спяваў для Айчыны І ў сэрцы Айчыну, як песню, бярог. Самотна шумелі бярозы, рабіны Над пылам […]...
- БАЛАДА СЫМОНА РАК-МІХАЙЛОЎСКАГА (2.04.1885–27.11.1938) …Жыццё– не каляровы сон, кроў– не вада, І гэта сёння добра разумееш ты. Як пальцы ў кулаку, людская грамада, […]...
- Пакаянне Сэрцам на калені стану і заплачу, Дрэннага нямала у сабе я бачу. Я схілюся долу, Божа дай мне сілу, Каб […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА (26.11.1930-25.07.1984) Ён паехаў на Прыпяць памерці. Там у чоўне, як ліст у канверце, Што напісаны Богам для Бога, Ён па […]...
- БАЛАДА ЯНА КІШКІ (?-26. 07. 1592) У Княстве Вялікім, як сэрца, Айчына Твая, для якой нарадзіўся, жывеш. Шуміць ля дарогі старая рабіна, Карэнні, […]...
- БАЛАДА ФРАНЦІШКІ УРШУЛІ РАДЗІВІЛ (1705-1753) Жонка князя, паэтка, красуня, княгіня, Кіраўніца тэатра-і гэта ўсё ты. Прад камінам сядзіш і агонь, што ў каміне, Асвятляе […]...
- Мінская балада “Люблю мінчанак маладых, Ад іхніх ног займае дых…” – Гаворыць сябра, і ўздыхае, I поўны келіх выпівае. I сёння бар […]...
- БАЛАДА АЛЕСЯ АДАМОВІЧА (3.09.1927-26.01.1994) Не думаць пра сябе нідзе, ніколі І роднае нікому не аддаць. Айчына ёсць, калі ў яе ёсць воля, Нібыта […]...
- БАЛАДА ФРАНЦІШКА АЛЯХНОВІЧА (9.03.1883–3.03.1944) У Вільні ёсць твая магіла, Але-у ёй цябе няма. Айчына, дзе дзіця згубіла?.. …Зноў вінаватая зіма, Вайны пажар і […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ (29.09.1823–15.09.1862) Там, дзе кветкі цвілі, сёння-пырнік, Сёння пырнік, а заўтра-крыжы. І тутэйшай зямлі сумны лірнік Думу думае-як тут жыць?- І […]...
- БАЛАДА ТАДЭВУША РЭЙТАНА (20.08.1742–8.08.1780) “Забіце мяне, але не забівайце Айчыну!”– І крыжам ты лёг пад нагамі сваіх землякоў. Вялікае Княства быць цэлым, як […]...
- БАЛАДА АНАТОЛЯ АНІКЕЙЧЫКА (11.07.1932-3.02.1989) У камянях, у бронзе, у граніце Ты пакідаеш цеплыню душы, Як летам неба васількамі ў жыце Пасеена, дзе быць […]...
- БАЛАДА ПЯТРА КРАЧЭЎСКАГА (7.08.1879 – 8.03.1928) Прага. Альшанскія могілкі. Светла Сцежка вядзе праз гады і праз лета Зноў да цябе, быццам бы да […]...
- Гэта пры нас Гэта пры нас Беларусь забівалі, Гэта пры нас ёй магілу капалі, Ды аб ратунку яе мы не дбалі, Мы яе […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ КАПЫЛОВІЧА (10.07.1937-24.02.2000) “А што дасі ты Беларусі, Каб вечнай Беларусь была?” “Усё аддам! А перш нап’юся З нябёсаў зорнага святла…”- Гаворыш […]...
- БАЛАДА МІНДОЎГА (1195-1263) …Як ланцугі, звіняць касцёльныя званы І вестка, што не будзе болей тут вайны, Нібыта ў вочы пыл ляціць, ляціць […]...
- БАЛАДА АНАТОЛЯ СЫСА (26.10.1959-4.05.2005) І …А для паэта, як і для паяца, Віно-не вежа, у якой схавацца. Віно-агонь, і на яго ляцім, Каб […]...