Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пралеска

Белыя бярозы
Спалі на узлеску,
Як сваю галоўку
Узняла пралеска.
Тоненькую ножку
З-пад пярыны белай
На зямлю пралеска
Ставіла нясмела.
А снягі наўкола –
Ні канца ні краю,
Страшна стала кветцы:
“Я адна – жывая!”
Кажа зверху сонца:
“Зорачка лясная,
З новым нараджэннем
Я цябе вітаю!”
Белыя бярозы
Разам зашапталі:
“Мы цябе, пралеска
Ўсю зіму чакалі”.
І старая елка
Голасна ўздыхнула:
“Лета надыходзіць,
А зіма мінула”.


Верш Пралеска - Вера Вярба