Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У вераснёўскім лесе

У вераснёўскім лесе
Ветрык лісцём церусіў,
Як летуценнем імпрэсій
Музыка Дэбюсі.

Ціха было і ўтульна…
Ды раптам – той голас гусей…
Аб чым ён? Якую адтуль нам –
З-пад неба – вестку нясе?

Той голас, – ты чуў яго быццам,
Калі і цябе не было.
Ты чуў, бо не можаш забыцца.
Хоць год – мільёны сплыло…

Адкуль расстайная памяць
З усім хараством зямным?..
I холад касмічны паліць
Здагадкай, што мы не згарым…

Што мы ўсяго толькі ў выраі
I ў прадчуванні бяды
З зямлі карані свае вырвалі,
Ляцім – і не знаем куды…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У вераснёўскім лесе - Васіль Зуёнак