Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш *** Спеюць у прыцемках зоры

Спеюць у прыцемках зоры.
Месяц дрыготка блішчыць.
Смехам срабрыстым азорыш
крылы збалелай душы.

Глянеш паглядам чароўным –
сэрца пазбавіш тугі…
Зорна-блішчастая роўнядзь
лучыць душы берагі.


Верш *** Спеюць у прыцемках зоры - Васіль Рагаўцоў