Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я нашча буду пацеры казаць

Я нашча буду пацеры казаць,
Не тыя што пяюць у цэрквах разам,
Айчыну я магу цяпер прадаць,
Мне прапануюць ўсё аддаць адразу.
Ну што падлічым, сколькі там ужо,
Якія грошы вы падрыхтавалі…
Хлусня, абраза, здзеклівасць, няўжо-
Ўсё тое чым мяне даўно цкавалі.
Цяпер ухвала будзе і любоў,
Калі пакіну мэты і намеры-
Тады я стану лепшым за сяброў,
Таленавітым, вартым іх даверу,
Калі скажу што, ўсё што я рабіў
Было памылкай, насланнём і глупствам,
Што мова наша – мешань, попел, дым,
Бязглуздая, абрадлая распуста.
Калі прызнаю што няма цябе-
Маёй краіны і майго народа,
І ён цябе як смецце ў яму пхне
І атрымае ўдосталь асалоду.
Але пакуль я бачу і хаджу,
Пакуль магу казаць на мове продкаў,
Да вас звяртаюсь я, я вам кажу:
Вы беларусы або іх падробкі?!
Чаму таму, хто абражае вас,
Вы руку паціскаеце з усмешкай?
Чаму таму, хто здзекуецца з нас,
Вы даяце дазвол на харч і ежу?
Няўжо ні кроплі годнасці сваёй
Не засталося ў вашых моцных душах?
Няўжо мы не дамо зласліўцу бой
Ні словам, ні учынкамі не здужым?
Мая краіна, мой ўлюбёны край,
Святая і збалелая Айчына,
Памерці за цябе – і ёсць учынак,
Бо жыць з табой – і ёсць сапраўдны рай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Я нашча буду пацеры казаць - Васіль Гардзіёнак