Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я сарву рамонкі ў поле

Я сарву рамонкі ў поле
Для сваёй жанчыны-мары:
Хай мне розум не няволяць
Зорных рысаў дзіва-чары.

Хай апошні джаз закружыць
Кветак белая завея,
Белай весткай наварожыць,
Я ля блізкай мэты? Дзе я?.

…І крану матывам джаза
Я мелодыі чарота:
Замест “так” мне лёс-зараза
Дасць: “кахае”, з рысай чорта
Лёс гаротны…


Верш Я сарву рамонкі ў поле - Васіль Азаронак