Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гароднячанка

Што застанецца, калі мяне не стане,
Не выйду я на вуліцу прыгожым летнім ранкам-
Мне бачна, як за дзверы выскачыць
Гарэзлівая гаражанка.
Гародня зашуміць, як сёння,
А Зосьцы да Фартоў, а можа на Ліможа.
…Стагоддзямі глядзіцца ў Нёман
Непарушымая Каложа.
Нябачна час бяжыь за коламі,
То цокае абцасам па брушчатцы.
Сторая, што з касой ўсё стаіць пад вокнамі,
Я ж шпацырую ў туфельках дзяўчацкіх
Па вулачках старога горада
Аж да самога Фарнага касцёла.
Са шпілем ўздымаюся пад воблака,
А Зоська паглядае на анелаў.


Верш Гароднячанка - Валянціна Равінская