Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калыханка неба

Заспявала неба калыханку
Кроплямі празрыстага дажджу.
На далонь-падушку! І да ранку
Казку за павекамі гляджу!

Прытупілася ўсведамленне –
Дождж ва неўсвядомленым пяе…
Вечнасці вільготнае імгненне –
Калыханка неба для мяне!


Верш Калыханка неба - Валянціна Драбышэўская