Верш Адчайнае
АДЧАЙНАЕ
Я – нявольнік самотны з забытага краю.
Я – пакутнік, закуты людзьмі ў кайданы, –
Ані волі святой, ані ласкі не маю,
Ды асуджаны без аніякай віны.
Грудзі боль невыносны пячэ-раздзірае,
Сэрца б’ецца, нібыта ў шаленстве сляпым.
І не знаю, за што мяне Бог так карае,
Шле мне выпрабаванні адно за адным.
З дня у дзень, з году ў год насланнё чорнай хмарай,
Як каршун той, кружляе-вісіць нада мной.
Не адважуся – бо адвучыў сябе – марыць,
Не здабуду ў душы сваёй лад і спакой.
Рвуся ў спуднай трывозе, ў зняможаным гоне –
Ні адхлання няма мне і ні забыцця…
Неадкупны прыгонны я, вечны прыгонны
Не ў чужога – свайго, што ад Бога – жыцця.
Ці то дождж секане, нібы шротам, па твары,
Ці то спёка абпаліць знарок усяго, –
Я цярплю, я трымаю, трымаю удары,
Не растраціўшы духу зямнога свайго.
І калі давядзецца ўсё ж легчы на сечы
Пад напорам звыродных атар дзікуноў,
Не сцярплю, не зміруся і там, і не ўкленчу –
Папрашуся на бітву святую наноў.
Ещё вершы:
- Рукапіс Я ствараю жыцця свайго рукапіс На старонках дзён, што мінаюцца. Пражыць мне так хочацца іх на біс, А яны развітальна […]...
- Нябесны ваяр Маланку сціскаю магутнай рукой, І вечных нябёсаў трымаю спакой. Я дух навальнічны, Пярун мой айцец, Я хмаркі ўбіраю, я воблачны […]...
- Я сабе прыдумаю каханне Я сабе прыдумаю каханне З дотыку пляча, з усмешкі шчырай. Яно будзе яснае, як ранне, Сумнае, нібы адлёт у вырай. […]...
- Дзіўныя малюнкі Шапкі снегавыя Перад сцюжай На ілбы насунулі Стагі, Збіліся Пад стоенаю грушай Хітрыя заечыя сляды. Сыпле зранку Зледзянелым шротам – […]...
- Я не для вас Я не для вас, паны, о не, Ў час вольны песенькi складаю, – Што спала ў сэрцы там на дне […]...
- Мой Храм Традыцыйны мой прыем Ад хвароб і хвалявання, Хоць увечары, хоць днем У лес іду на паляванне. Без сякеры, без ружжа, […]...
- Каваль Зранку ў кузнi чуцен звон, – Гэта так шчыруе ён Мой асiлак, чараўнiк, Што да сэрца мне прынiк. Каваля свайго […]...
- Вясновая кніга Вясна ў ядвабах, аксамітах Прыйшла на пушчы і палі, Зімы даношаную світу Зняла з набраклае зямлі. Прыйшла – і рэчка […]...
- Яна ведае мовы і моду Яна ведае мовы і моду, мае цверды жыцьцёвы план, і з усьмешкай ўкладае прыгоды ў наш сур’ёзны лірычны раман. Яна […]...
- Беларускі санет Адзін мой сябра – у Амерыцы хвалёнай, другі – у Польшчы. Там у кожнага – свой рай. А я, цюхцяй, […]...
- Асенняе Ні ціха, ні шпарка плыла сабе хмарка. Плыла невядома адкуль і куды, як човен, што повен чысцюткай вады. То ўправа, […]...
- БАГНІСТЫ БЛЮЗ Ці дзень, ці ноч – усё адно. Гарбата, з цукрам журавіны… Халодным подыхам радзімы Павеяў студзень праз вакно. Сусвет гуляе […]...
- Кукарача Кожны спіць наколькі мае свой уласны лад жыцця. Хто зязюлю ў доме ладзіць, а хто пеўня ў плоце, ля. Але […]...
- Пераклад санета 102 У. Шэкспіра Люблю не менш – ды меней дэманструю, Хаця пачуцці сталі ‘шчэ мацней; Але нашто любоў сваю святую Нібы тавар, праносіць […]...
- Міхалу Рукевічу (акраверш) Ружовы фламінга, гарбатая сумная птушка, Ашчэпкамі крылаў, пабітых бязлітасным шротам, Дацягне да Індыі скрозь забайкальскія пушчы, За тысячы ўзмахаў – […]...
- Астудзі мае крылы, мама Рассякаюць трывогі неба, Ападаюць хлябы за намі, Нібы прывіды яблынь белых. Ах, якія гарачыя крылы! На прычале сямі марэй Я […]...
- БАЛАДА ЯНКІ ЛУЧЫНЫ (6.07.1851–16.07.1897) Тры мовы… І лягчэй маўклівым быць, Не бачыць, як травою зарастае Палетак, што прыдатны для сяўбы Свайго, тым больш– […]...
- Калі каханне абвянчае Калі каханне абвянчае Жаданай згодай маладых, Свайго сумлення не хавае Яно ад позіркаў чужых. А звяжа шлюбам маладая Сябе з […]...
- На асенніх могілках На могілках – ціха і сумна, Змярцвеласць у жоўтай траве… Прымроіцца раптам, што з трунаў Чыёсьці дыханне плыве… Яно выплывае […]...
- Нячысты дух з душы выходзіць (Мацвея 12:43-45) Нячысты дух з душы выходзіць, Спакой сабе ён не знаходзіць. Бязводнымі мясцінамі блукае, Прытулку чалавечага шукае. Праз час […]...
- Хлеб Ці гэта звычка, ці патрэба – Адчуўшы лепшы ў свеце пах, Я зноў цалую бохан хлеба, Які трымаю у руках. […]...
- Калі сэрца тугой шчымела Калі сэрца тугой шчымела, Бо яму святла не хапала, — Да мяне заходзіў нясмела Летуценнік Янка Купала. Калі я, прыгнечаны […]...
- Грувасткія цені плывуць над зямлёй Грувасткія цені плывуць над зямлёй – То хмары ў благім прадчуванні. І вецер спявае пра “вечны спакой”… Разрушаны ўсе спадзяванні. […]...
- Светлы месяц Светлы месяц, ясны мой васпане, ты каханаму вярні каханне! Што дарыў – няхай і спажывае, у падмане век свой дажывае. […]...
- Так! Пад ценем вясла Так! Пад ценем вясла утрапёнай вады вуркатанне, пеннай бурбалкі ўсхліп, – так! Пад ценем вясла – цень на дне, цень, […]...
- Мне не пазбыцца гэтага ніяк Мне не пазбыцца гэтага ніяк – Туга на сэрцы, ціск балючы ў скронях. Душа – пакрыты шэранню лядзяк… І ўсё […]...
- He адпускай мяне, не адпускай He адпускай мяне, не адпускай. Я лёгкі ліст адной мінальнай восені. Як б’ецца на запясці жылка просіні! He адпускай мяне, […]...
- Астывае кава Кава стыне ля вакна, але нейкая віна На мяне сышла і студзіць сэрца і душу, і цяпер я мушу грэцца, […]...
- Безнадзейнасць Ноч стушыла агні, пад акно Падступіла й цікуе жахліва. Што пачну выглядаць? Не відно, Не відно – за акнамі маўкліва. […]...
- Мірскі замак У КРАІНЕ ЗАМКАЎ – БЕЛАРУСІ, Есць той адзін, к яму я сэрцам рвуся. То МІРСКІ ЗАМАК… Вакол яго паданьні, таямніцы […]...
- Я не парушу твой спакой Я не парушу твой спакой, бо ты парушыць не дазволіш, бо ты сваёй не зменіш ролі, прызначанай табе сям’ёй. Бо […]...
- Хтось прыроды пясняр, нехта славіць Айчыну Хтось прыроды пясняр, нехта славіць Айчыну, Я ж абраў сабе шлях – ён далёка не райскі: Мой радок для жанчын, […]...
- Прыцягненне агнёў Ha куццю у набожным куце, покуль смачна не бразнулі вечкі, запалілі дзяды ў немаце тры агні, тры відушчыя свечкі. Нібы […]...
- Фашызм крочыць з усходу Фашызм крочыць з усходу, Знішчаючы ўсё на шляху. Штандар іх – руская мова, Хлусня на крыві і ў духу. Знішчаюць […]...
- Бес сэрца Паслухай мяне, паслухай! З душы табе рвуцца ў вуха, Праз вусны табе ў валасы – Галасы. Адтуль, з пустога пакою, […]...
- Гэта спакой, ці турбота Гэта спакой, ці турбота… Угледзеўся ў млечны я шлях. У сэрцы гуляе самота, Быццам бы вецер у палях. Што мне […]...
- Дзеі Датыкаюся да вытокаў блытаюся ў нябачнай сетцы дранцвею атручаны чаканнем абуджаюся прасветлены цемраю Выкоўзваюся з абдымкаў сну выкоўзваюся ў бяссонне […]...
- ФАЛiЯНТ Я рэдкую кнiгу трымаю ў руках,- Кiрылiцы почырк дакладны. Яе напiсаў, мабыць, сталы манах – Пра час, не зусiм каб […]...
- З каханнем да мэты Я каханне сваё праз жыццё пранясу. Падарую яго без астатку Той дзяўчыне, якую я моцна люблю, Якую кахаў я з […]...
- Небяспека над Наваельняй Небяспека над Наваельняй У памяць аб Чарнобыльскай трагедыі З імпэтнасцю, як гоначнае аўто, прыйшла да нас квітнеючая, сонечная ды ранняя […]...