Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не дазволь пайсці мне… Затрымай

Не дазволь пайсці мне… Затрымай…
Рукі на грудзях скрыжуй стамлёна…
Хай сабе не варты я праклёну –
Праклінай.
Праклінай, галосячы пра страты,
Адзіноту, здраду і тугу.
Не магу я
Быць
Не вінаватым!
Чуеш, не магу.
У імя няўмольнага расстання –
Над бяздоннем,
На апошнім дні –
Не карай мяне ўсёдараваннем!
Злітуйся…
Даруй мне…
Пракляні…


Верш Не дазволь пайсці мне… Затрымай - Уладзімір Някляеў