Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ВЕТЭРАНЫ

Вас жыццё не спісала ў запас,
Той мінулай вайны ветэраны,
Ды няумольны прыспешвае час,
І не гоіць салдацкія раны.
Гэта ява, не прывіды сну,
Што яшчэ ад вайны паміраюць…
Болем сэрца пішу пра вайну,
Мне яна растрывожыла памяць.


Верш ВЕТЭРАНЫ - Уладзімір Марудаў