Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыганятыя

Не наша воля, не нашы нівы,
Дубы не нашы над рэчкай ціхай.
Чужыя бору сівыя грывы,
Адное наша – сівое ліха,
Адное наша – змрочныя хаты,
Крывёй мужскою зліты палетак,
Адное наша – пазор дзяўчатак,
Адное наша – няволя дзетак.
Не нашы кнігі, мова, палацы,
Затое наша – ўсіх продкаў слава,
Затое наша – наш гонар людскі,
Вагонь у сэрцы, тапор пад лавай.


Верш Прыганятыя - Уладзімір Караткевіч