Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Надпіс на камені над крыніцай

Ворагі хмарай сьмяротнай зьнішчыць ішлі.
І тады
Наша зямля бараніла зьнямоглых сыноў:
Ў нэтры яе адыходзілі храмы і гарады,
Білі крыніцы адтуль і даносіла водгук званоў.

Ў кожнай крапліне жыцьцё незгасальна зьвініць.
Душы забітых – аблокі – вітаюць зару.
Дзе мірыяды чужынцаў? – Спытай у слабенькіх крыніц!
І ў акіяна, якому імя –
Беларусь.

Зь цемрай, са стальлю, з хлусьнёй крывадушнаю йшлі,
Але Зямля, і Вада, і Дабро скаранялі той зброд…
Будуць давеку крыніцы на гэтай зямлі,
Будзе давеку наш мужны і мудры, вялікі народ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Надпіс на камені над крыніцай - Уладзімір Караткевіч