Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хатынь

Калі іду па хатыні
Камінамі званамі
Нешта цяжка нахлыне
Нібы скрозь сэрца камень

Нібы скрозь сэрца кулі
Куляметныя чэргі
Што яе не мінулі
Не мінуу страшны вэрхал

Кроу маіх жылау стыне
А вачам цяжка слезна
Ім спяконтна і дымна
Нават дыхаць не можна

І скрозь трэск ад агнішчау
Чую плач немаулятка
Скрозь огань які нішчыць
Хляучукі усе ды хаткі

Чую моцна галосіць
Рукі склаушы матуля
Што ужо не запросіць
Яна ужо не атуліць

А паглядам страчаю
Шчырым полымем ружы
У іх колер адчаю
Яны вечнасці служаць

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,00 out of 5)

Верш Хатынь - Уладзімір Гайдук