Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мацней, крыло!

Шпакі –
Глядзіце! –
Засяляюцца.
Шпакоўні –
Іх найлепшы дом,
Дзе наваселлі пачынаюцца
Спрадвечнай бойкай з вераб’ём.
Стаіць шпачыны свіст над сёламі,
Які не ўгледзіш з-пад рукі.
– Мы не збіраемся быць кволымі,
Перасміхаюцца шпакі.
Ну, што сказаць вам,
Перасмешнікі?
I чым вас шчыра надзяліць?
Няхай шпакоўні поўняць песенькі
Каб ведалі,
Вам добра жыць!
Вы –
He арлы
I вы –
He вораны.
I ваша –
Мірнае жыллё.
Ды кліча вас
Прастор азораны –
Мацней,
Шпачынае крыло!


Верш Мацней, крыло! - Уладзімір Дзюба