Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я свой край шматпакутны шкадую

Я свой край шматпакутны шкадую,
I хачу, як не склаўся бы лёс,
Бачыць Белую вежу святую
На ускрайку блакітных нябёс

I царкву, што стаіць на узгорку
I ахоўвае край мой і дом
I вячэрнюю ясную зорку
Што гарыць у цішы за акном

Так прыгожа усё і спакойна
Але смутак на сэрцы стаіць
Калі гляну, што стала з ракою
Што праз Камянец ціхі бяжыць

Хіба нам, беларусам, ўласціва
Побач з хатамі сметнік рабіць?
Хіба гэтым, прабачце мне, дзівам
Мы імкнёмся Еўропу здзівіць?

Не, падобнымі ўсім быць патрэбна
Нам на Вежы будаўнікоў
Яны справу зрабілі нядрэнна
I да нас не дайшло сметнікоў


Верш Я свой край шматпакутны шкадую - Уладзімер Гардзейка