Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восеньскі санет

Ізноў апалая лістота пахне смерццю…

Яе паліць, ці проста – на кампост.

А вецер не дае яе падмесці,

З-пад веніку даўгі цягае хвост.

І казачныя вобразы мільгаюць

Паміж апанаваных мітуснёй

Чывоных, жоўтых колераў. Гуляюць.

Мы з гэтымі ўспамінамі заснём.

Ад містыкі і казак да штодзённай

Жыццёвай прозы зводзіцца заўжды.

Цяпліцца сэрца марай летуценнай,

Каб нас не закраналі халады.

Я веру, што не скончыцца жыццё

Пакуль расце, ляціць і хтось мяце лісцё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Восеньскі санет - Таццяна Пратасевіч