Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На сметнік выплеснула смутак

На сметнік выплеснула смутак!
Нутро напоўню іншай тэмай.
У вершах дзённік “мроі сутак”
Пазбаўлю статусу татэму.
Пакрэслю чыстыя старонкі,
Жыццё пачну з другога сшытку.
Дзе вершы – гэта не калонкі,
А лесвіцы ў душу набытку.


Верш На сметнік выплеснула смутак - Таццяна Пратасевіч