Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзень сканаў

Дзень сканаў. Закіпае вада.
У чаканні гарачага чаю
Адзначаю: жыццё – не бяда,
Покуль простыя радасці маю:

Проста дыхаю – нібыта п’ю,
Бачу полымя, бурбалкі чую
І душу – таямніцу сваю –
Вершаплёцтвам ад суму ратую.

Апякае істоту глыток.
Лыжка цукар спіралямі круціць.
Недапісаны мною радок
Астывае ў чаканні пачуцця.

16.03.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзень сканаў - Таццяна Дзям'янава