Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗАПРАШЭННЕ

* * *
– Ну што, Натхненне? Зноў блукаеш дзесьці?
Не дазваляеш мне за вершы сесці.
То будзіш сярод ночы: “Уставай!”
То ленасці падсыплеш мне ў чай.

А ў мяне утульна так. Глядзі.
Прыходзь. З табой на пару пасядзім.
І музыку паслухаем – рэлакс.
Прыйшло! ..
Бягу за стол. У добры час!
* * *


Верш ЗАПРАШЭННЕ - Таццяна Цвірка