Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш * * * Замяцеліў вішанькамі май

* * *

Замяцеліў вішанькамі май.
Сыпле й сыпле, несупынны гэткі.
Прыгаршчамі поўнымі збірай
У траве пялёсткі, як манеткі.

Языком іх вецер зліжа, ах!
Не паспее і на смак забыцца –
Вішнямі-каралямі ў садах
Палахліва ліпень загарыцца.

* * *


Верш * * * Замяцеліў вішанькамі май - Таццяна Цвірка