Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ***Іду да мамы сцежкаю знаёмай

Пастаўлю свечку на акне. Няхай гарыць.
Прыйдзіце, душы, да мяне. Пагаварыць.

А. Наўчанкова.

Іду да мамы сцежкаю знаёмай.
І голас разаб’ецца, задрыжыць:
“Матулечка, як спіцца табе дома?
А я ў гасцях – жывым патрэбна жыць.

Дзянькі бягуць – збіраюцца навіны.
Маюе май, цюльпаны зацвілі.
Даруй нам, мама, і дачцэ і сыну,
Калі не так што, можа…Не змаглі…”

Пастаўлю свечку. Радаўніца. Вечар.
Прыйдзі, душа, хачу пагаварыць.
Твая прысутнасць думкі хай падлечыць,
Запэўніць хай: жывым патрэбна жыць!
* * *

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ***Іду да мамы сцежкаю знаёмай - Таццяна Цвірка