Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хачу растаць

Хачу растаць у руках тваёй пяшчоты,
узрушана-салодка затрымцець
ад пацалункаў прагных, ад ўпотай
сказаных словаў, што пачутны ледзь.

Ад подыху твайго і ад кахання
ўвабраць увесь хмель і не адчуць
калі ціхое і абыдзеннае ранне
зіхотліва зайграе па зямлі.


Верш Хачу растаць - Таццяна Барысава