Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спі, мой сынок

Спі, мой сынок маленькій,
кветачкай сярод поля.
Свет-ён вялікі вельмі.
Маці ж заужды з табою.
Спі і ня ведай страху.
Месячык свеціць зоркі.
Заутра пайдзем уранку
пахкія рваць рамонкі.
Будзе смяяцца неба,
Сонца дарыць лагодай.
Спі-сумаваць ня трэба.
Маці з табой заусёды.


Верш Спі, мой сынок - Таццяна Барысава