Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спакой марознай цішыні

Спакой марознай цішыні,
Павольна снег кладзецца.
Імкліва адыходзяць дні
І толькі застаецца
журба па тым,
што ўжо было,
было-як сон растала,
Ў нябыт адвечны адплыло
і ўспамінам стала.


Верш Спакой марознай цішыні - Таццяна Барысава