Верш На апошняй мяжы
Як калісьці у Хатыні да хлявоу нас гналі, зарас, зарас мы гінем на сваёй зямлі. І хаця, дарэчы, дваццаць першы ужо век, бачу нечалавечы над чалавекам здзек. Лепшыя сыны Айчыны:Дыпламат, Афіцер, Паэт-“злачынцы”!-Бачыць і жахаецца сьвет. І над усім гэтым хамскі паганы бот знішчае сьвятыя мэты, заганяе у рабства народ. Што вам, Вялікароссы, наш адчай, боль і кроу, паламаныя лёсы “малодшых”братоу?!Глядзіце, усміхайцесь, жартуйце, покуль надыйдзе час, Час Вялікае Крыуды, што закране і вас. Накрые жахлівай хваляй, помстай людской за Зло, якому вы патуралі, якое праз вас узрасло! Цалуецца з Філарэтам першы д”яблу сваяк. Скрозь пальцы глядзіць на ГЕТТа Патрыярх. Нават не зауважае нявінна пралітую кроу. Пе-ра-сту-па-е цераз зламаныя ногі братоу і бласлауляе людажэрца на царскі трон! Што ж гэта дзеіцца?!-нясецца адзінаверцау стогн. Толькі б не абязьверыцца, не захлынуцца тлом! Госпадзі, Госпадзі, Госпадзі, Беларусі дапамажы! Зарас стаіць на ростані, на апошняй мяжы.