Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гарнуся да

Гарнуся да роднага
слова
нібы да бабулькі
сівой.
І хораша гэтак.
Бадзёра
знікае з душы
непакой.
І гоіцца боль
патаемны,
ціхутка у сне
растае.
Улагоджана сэрца
надзеяй
напоуніцу верай
пяе.


Верш Гарнуся да - Таццяна Барысава