Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У ГОРАДЗЕ, ДЗЕ

У горадзе, дзе на дамах і засовы, і краты,
І ўсё адно ў тых дамах – павукі і хімеры.
У горадзе, дзе не жадаюць сьмяяцца дзяўчаты,
Калі баяць сумныя казкі для іх кавалеры.

У горадзе, дзе давялося аднойчы мне ночыць,
А досьвіткам вулкамі сьпехам сыходзіць нервова,
Пры гэтым з трывогай глядзець у сустрэчныя вочы,
Хапаючы ротам туман і губляючы словы.

У горадзе, дзе я не змог стаць сваім і жаданым,
З тубыльцамі разам складаць хваласьпевы і оды –
Адгэтуль хіба што мой дух застанецца тыранам
У горадзе дзе…
у горадзе дзе…
не знайшоў я свабоды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У ГОРАДЗЕ, ДЗЕ - Сяржук Сыс